Нямецкая няўрадавая арганізацыя Copernicus прапаноўвае беларускім студэнтам, якія валодаюць нямецкай мовай, стыпендыі для навучання на працягу семестра ва універсітэтах Берліна, Гамбурга або Мюнхена.

Штомесяц 10 стыпендый прапаноўваецца студэнтам прававых, эканамічных і сацыяльных спецыяльнасцей з краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Пасля заканчэння семестра студэнт застаецца для двухмесячнай практыкі ў нямецкай кампаніі або грамадскай арганізацыі.

У часе вучобы і стажыроўкі Copernicus забяспечвае пражыванне стыпендыятаў у сем'ях або інтэрнатах, аплачвае расходы па пражыванні, уключаючы страхоўку, плату за навучанне і грамадскі транспарт. Таксама штомесяц стыпендыяты атрымліваюць грошы на кішэнныя расходы.

Апошні тэрмін падачы заяў — 1 сакавіка для вясновага семестра і 1 верасня для асенняга.

Падрабязнасці на сайце арганізацыі: www.copernicus-stipendium.de

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?