Лідары левацэнтрысцкай Дэмакратычнай партыі Італіі і папулісцкага Руху пяці зорак дамовіліся аб фарміраванні кааліцыйнага ўрада. Пра гэта заявіў кіраўнік Руху пяці зорак Луіджы Дзі Маё, перадае Reuters.

Паводле яго слоў, было вырашана, што Джузэпэ Контэ застанецца прэм'ер-міністрам.

«Палітычнае пагадненне з Дэмакратычнай партыяй заключаецца ў тым, што Контэ варта пакінуць мандат прэм'ер-міністра, каб паспрабаваць сфармаваць доўгатэрміновы ўрад», — сказаў Дзі Маё.

Нагадаем, раней Рух пяці зорак быў у кааліцыі з нацыянал-кансерватыўнай партыяй «Ліга». Адносіны паміж партнёрамі па кааліцыі істотна пагоршыліся падчас выбарчай кампаніі ў Еўрапарламент.

На еўрапейскіх выбарах Ліга абагнала партнёраў па кааліцыі з 34% галасоў, і тады Руху пяці зорак прыйшлося дамаўляцца аб кааліцыі з іншай партыяй.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?