П'яны жыхар Мінска спрабаваў скрасці майкі гульцоў хакейнай каманды з прыпаркаванага аўтобуса спартсменаў, паведамляе міліцыя.

Інцыдэнт здарыўся на аўтастаянцы каля адной са сталічных гасцініц. 50-гадовы нецвярозы мінчук убачыў аўтобус хакейнай каманды і вырашыў узяць з яго што-небудзь у якасці сувеніра. Багажны адсек быў адкрыты, і мужчына выцягнуў адтуль скрынку з майкамі хакеістаў. Яго заўважыў ахоўнік гасцініцы і выклікаў міліцыю. Мужчыну затрымалі на месцы, раней ён быў судзімы за крадзеж.

Мужчыну можа пагражаць да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?