Грамадства3333

«На месцы міністра я б страляў такіх, як ты». Салдата адправілі на «губу» за вядзенне крытычнага тэлеграм-канала

Дзіўная гісторыя адбылася ў вайсковай часці №97106 у Астраўцы — там сяржанта Юрыя Барадзёнка адправілі на гаўпвахту на 10 сутак. 

Афіцыйна — за карыстанне нестатутным тэлефонам, смартфонам. 

Неафіцыйна — за кіраванне малавядомым тэлеграм-каналам «Беларуская кухня». Тэлеграм-канал пазіцыянаваў сябе як агрэгатар дасланых гісторый пра беларускае войска.

«Усё апублікаванае ў канале з'яўляецца асабістым меркаваннем або дадумкай аўтараў. Памятайце пра гэта, бо, публікуючы вашыя гісторыі, адміністрацыя канала не можа ніяк праверыць іх праўдзівасць», — гаворыцца ў адным з допісаў. Публікаваная ў канале інфармацыя, як правіла, была крытычнай у адносінах да вайсковых рэалій. 

Невядома, як канкрэтна, але аўтара канала вылічылі ў Мінабароны. Гэта аказаўся акурат той самы Барадзёнак. 

Ягоны аповед аб далейшых падзеях апублікаваў іншы адміністратар. 

У аўдыязапісе поўна лаянкі, у агульных рысах змест такі: памочнік міністра абароны па ідэалогіі Леанід Касінскі звязаўся з камандзірам часці Алегам Бацьковым і нібыта загадаў разабрацца з салдатам.

Бацькоў выклікаў таго да сябе і давёў рашэнне аб пакаранні, у жывапісных выразах паспачуваўшы кіраўніцтву: «На месцы міністра я б страляў такіх, як ты. Шкада, што цяпер жыццё салдата не 38 капеек — колькі каштаваў патрон», — такія словы прыпісвае Бацькову сам Барадзёнак. 

Варта адзначыць, што пасля таго, як гісторыя стала вядомай тэлеграм-супольнасці, эфект Стрэйзанд павялічыў аўдыторыю канала ў некалькі разоў — цяпер там больш за 3 тысячы падпісантаў (у гэты час афіцыйнаму каналу Мінабароны не хапае некалькі чалавек да 600 падпісантаў). 

Што пра гэтую гісторыю кажуць у Мінабароны? 

Прэс-сакратар Уладзімір Макараў сказаў «Нашай Ніве», што такі салдат сапраўды адбывае пакаранне.

«Камандзір прыцягнуў яго да адказнасці за выкарыстанне на тэрыторыі часці мабільных сродкаў нестатутнага ўзору. Дзейнічаў ён у адпаведнасці з дысцыплінарным статутам», — сказаў нам Макараў. 

Паводле ягоных словаў, пра тое, што гэты салдат вядзе тэлеграм-канал, ва ўпраўленні ідэалагічнай работы даведаліся, пачытаўшы канал Эдуарда Пальчыса. 

Каментары33

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек15

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Польку затрымалі ў Гданьску за абразу беларускі4

Жыхары «Новай Баравой» выступілі супраць цырка-шапіто ў іх раёне. Чым скончылася?6

Прарасійская актывістка Мірсалімава патлумачыла, чаму нельга забараняць чытаць «экстрэмісцкія» выданні7

Злоўленая ў Сеніцы жывёліна аказалася шалёным ваўком. У міліцыі расказалі падрабязнасці6

Як упарадкавалі сквер Амара Хаяма ў Мінску

Жанчына займалася сэксам з будысцкімі манахамі, а пасля шантажавала іх13

Беларускі школьны настаўнік расказаў, колькі зарабляе на ферме ў Нідэрландах1

МЗС Літвы накіравала Беларусі ноту пратэсту з-за расійскага дрона

«Гэта хлеб ці клей?»: жыхарка Баранавічаў абурылася якасцю прадукцыі хлебазавода10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек15

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць