29.08.2019 / 12:11

На першым пасяджэнні новай Вярхоўнай Рады Зяленскі быў без гальштука ВІДЭА 3

У Кіеве сабралася Вярхоўная Рада Украіны новага склікання.

На першым пасяджэнні прысутнічаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і ўсе былыя прэзідэнты Украіны — ад Краўчука да Парашэнкі, за выняткам Януковіча.

Зяленскага віталі стоячы, ён быў без гальштука. Ён разам з хорам і дэпутатамі спяваў нацыянальны гімн, трымаючы руку на сэрцы.

Прысутнічалі таксама былыя прэм'еры і кіраўнікі Вярхоўнай Рады, а таксама віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента.

Пасля прынясення прысягі, якую традыцыйна зачытвае найстарэйшы дэпутат, хор выканаў украінскі духоўны гімн «Божа вялікі, адзіны, нам Украіну захавай».

СГ

25
Niemand / Адказаць
29.08.2019 / 12:39
Добра што хоць у нагавіцах і без раяля.
13
Dlohosh284 / Адказаць
29.08.2019 / 15:53
Не вижу ничего плохого, галстуки это прошлый век. Обратите внимание, когда Лукашенко летом ездит по белорусским городам, он в рубашке и штанах, как любой нормальный человек в такую погоду, а все чиновники вокруг в костюмах с галстуками. 
2
Козік / Адказаць
30.08.2019 / 13:01
Што папярэдняя Рада, што гэтая - для яго з'яўляюцца бюракратычнымі машынамі.  А зелебародзька не любіць бюракратыі, таму і праяўляе непавагу.  У першы ж дзень працы Рады ён прыкрыквае на яе, пагражае роспускам.  Казалася б, правялі ж трэнінгі-заняткі з яго назначэнцамі, а яны замест таго каб ціха прагаласаваць што ім прапануюць, пачынаюць шумець.  Дрэнны знак...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру