29.08.2019 / 13:51

БДУ ўводзіць электронныя залікоўкі 2

Фота Надзеі Бужан

У Беларускім дзяржаўным універсітэце плануюць укараніць электронныя заліковыя кніжкі. Іх карыстальнікамі стануць каля 5 тыс. першакурснікаў і магістрантаў БДУ ўсіх форм навучання, паведамляе прэс-служба ўніверсітэта.

У БДУ таксама разлічваюць, што ўкараненне электроннай залікоўкі дасць магчымасць значна сэканоміць за кошт выкарыстання існуючых ва ўніверсітэце сучасных лічбавых тэхналогій і адмовы ад папяровай версіі.

IT-інавацыя выконвае ўсе функцыі свайго папяровага прататыпу і значна спрашчае падрыхтоўку справаздачнай дакументацыі і аналіз паспяховасці. Акрамя таго, маладыя людзі і іх бацькі ў любы час на камп'ютары, планшэце або смартфоне змогуць атрымаць доступ праз асабісты кабінет студэнта да прагляду экзаменацыйных ацэнак за ўвесь перыяд навучання. Таксама яна вызваляе студэнтаў ад неабходнасці замены папяровага дакумента пры яго пашкоджанні або страце.

На пачатковым этапе ўкаранення электронных заліковак выкарыстанне папяровых ведамасцей захаваецца. У далейшым плануецца поўная аўтаматызацыя працэсу атэстацыі. Сродкам ідэнтыфікацыі на экзамене стане студэнцкі білет.

Распрацоўшчыкам навацыі выступіў Цэнтр інфармацыйных тэхналогій БДУ. 

NN.by

0
кронан / Адказаць
29.08.2019 / 14:49
 Яшчэ ў 2003 годзе ў БДУ, калі рэктарам там быў Аляксандр Казулін. І пры ім, калі я паступіў туды, увялі электороныя чыпіраваныя студэнцкія білеты. Планавалася праз год-другі увесці і электроныя залікоўкі. Але праз паўгады Лукашэнка выгнаў Казуліна з рэктарата і паставіў туды сваіх калхазанаў Стражавых і прочых. І ўжо на трэцім курсе ў 2006 годзе электроныя студэнцкія нам замянілі на старыя папяровы студакі.
Калі б тады ўсё ішло па плане, то электорныя залікоўкі  былі б у БДУ ўжо 15 гадоў таму.
0
Алег С. / Адказаць
29.08.2019 / 17:09
Зальюць кавай сервак, як на юрфаку залілі ведамасць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру