Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан прапанаваў кіраўніку Беларусі абмеркаваць пытанні рэгіянальнай бяспекі і двухбаковага супрацоўніцтва, выказаўшы меркаванне, што ў бакоў атрымаецца знайсці агульную мову. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, піша БЕЛТА.

«Лічу, гэта вельмі добрая магчымасць правесці размову па некалькіх вельмі важных тэмах — рэгіянальнай бяспецы, двухбаковым супрацоўніцтве, — сказаў Джон Болтан. — Ёсць некалькі пытанняў, якія вельмі цікавяць ЗША: правы чалавека, нераспаўсюджванне зброі. Я згодны з вамі, што мы павінны быць гранічна адкрыты па гэтых тэмах. Думаю, мы зможам знайсці супольную мову».

Джон Болтан таксама адзначыў значныя змены, якія адбыліся ў адносінах паміж Беларуссю і ЗША, і назваў тэмы, якія хацеў бы абмеркаваць падчас свайго візіту. «Гісторыя не стаіць на месцы. Ужо прайшло дастаткова шмат часу з распаду Савецкага Саюза, геапалітычная сітуацыя змянілася. Яна мяняецца нават падчас нашай размовы. Таму ёсць рэгіянальныя пытанні, ёсць пытанні, звязаныя з краінамі, якія геаграфічна знаходзяцца далёка адсюль, але яны таксама ўплываюць на сітуацыю тут. Гэта мы таксама хацелі б абмеркаваць з вамі», — растлумачыў ён, дадаўшы, што з нецярпеннем чакае магчымасці абмяняцца думкамі па гэтых пытаннях з кіраўніком Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0