Справа на падставе ч. 2 арт. 166 Крымінальнага кодэкса (згвалтаванне заведама непаўналетняй) распачата ў дачыненні да 28‑гадовага жыхара Крупскага раёна, раней судзімага за разбой і рабаванне.

Паводле інфармацыі УУС Мінаблвыканкама, следча‑аператыўнай групай Крупскага РАУС устаноўлена, што малады чалавек ноччу 7 лютага ў падвале дома ў гарадскім пасёлку Халопенічы

згвалтаваў 13‑гадовую дзяўчыну, вучаніцу 8‑га класа.
Пры гэтым пацярпелая, мяркуючы па паведамленні УУС,
была няздольная супраціўляцца, бо знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення.

Падазроны затрыманы, яму пагражае ад 5 да 13 гадоў пазбаўлення волі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0