У канцы 2018 года 19-гадовая жыхарка Горак зарэгістравала ў інтэрнэце старонку на імя «Мілана Вілер. Там яна напісала, што займаецца варожбамі і рознымі магічнымі рытуаламі, паведамляе СК.

У канцы лютага да яе звярнулася 28-гадовая берасцейка з просьбай вырашыць асабістыя праблемы. Падазраваная пераканала дзяўчыну, што валодае ведамі ў магічным мастацтве і ў сілах дапамагчы, аднак першапачаткова неабходная агульная платная дыягностыка.

Далей, нібыта для чысткі кармы і правядзення магічных рытуалаў, дзяўчына-варажбітка за тры месяцы атрымала 25 тысяч рублёў.

Распачата крымінальная справа (махлярства). Дзяўчына затрымана. На допыце яна прызнала віну і абавязалася выплаціць шкоду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0