Інцыдэнт адбыўся 30 жніўня каля 13:00 у Гомелі. Запіс з відэарэгістратара для «ЧП Гомель» УКантакце даслаў чытач.

Веласіпедыст, рухаючыся па праезнай частцы плошчы Леніна, «падрэзаў» аўтамабіль, які ехаў ў тым жа напрамку. Потым перасек некалькі суцэльных ліній разметкі. І ў дадатак да ўсяго праехаў на чырвоны.

Паводзіны героя роліка ўжо сабралі дзясяткі абураных каментароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0