31.08.2019 / 11:43

Хакеры ўзламалі твітар гендырэктара Твітара 2

Джэк Дорсі (Jack Dorsey). Фота: commons.wikimedia.org

Доступ да акаўнта аднаго з заснавальнікаў і генеральнага дырэктара Twitter Джэка Дорсі аднавілі пасля хакерскай атакі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні кампаніі, піша РБК.

«Цяпер акаўнт ў бяспецы, няма ніякіх прыкмет таго, што сістэмы Twitter патрапілі ў небяспеку», — удакладніла каманда па камунікацыях.

Раней стала вядома пра ўзлом акаўнта Дорсі ў Twitter. Так, ад імя заснавальніка сацсеткі было апублікавана больш за 15 паведамленняў з нецэнзурнай лексікай, расісцкімі выказваннямі і пагрозамі выбуху.

Як піша New York Times, у пастах Дорсі былі заявы аб падрыхтоўцы тэракта ў штаб-кватэры Twitter у Сан-Францыска. Па звестках The Verge, да атакі на старонку Дорсі можа быць датычная хакерская група Chuckle Squad.

Сацсетка паведаміла, што атрымаць доступ да акаўнта Дорсі зламыснікі змаглі праз праблемы з бяспекай з боку аператара мабільнай сувязі. Гэтыя асобы змаглі адправіць твіты праз СМС.

Імаверна, хакеры атрымалі доступ да акаўнта Дорсі метадам падмены SIM-карты. На карысць гэтай версіі выказалася крыніца ў кампаніі Twitter, паведамляе карэспандэнт Бі-бі-сі па пытаннях тэхналогій у Паўночнай Амерыцы Дэйв Лі.

Падмена выглядае так: нумар, прывязаны да Twitter-акаўнта Дорсі, перадаецца іншай SIM-карце. Для гэтага ўзломшчыкі звычайна падкупляюць або ўводзяць у зман супрацоўнікаў тэхпадтрымкі мабільнага аператара.

У выніку атакі яе аўтары атрымалі магчымасць пісаць наўпрост у рахунак Дорсі праз адпраўку тэкставых паведамленняў, у той час як большасць карыстальнікаў Твітар» карыстаюцца мабільным дадаткам.

Кампанія захавала гэты падыход пры выхадзе на рынкі краін з нізкімі даходамі, дзе кошт перасылкі данных адносна высокая.

Праграміст і прадпрымальнік Джэк Дорсі з'яўляецца выканаўчым дырэктарам Twitter. Forbes ацэньвае яго маёмасць як $4,1 мільярда.

NN.by

1
Szcz / Адказаць
31.08.2019 / 11:54
Ха-ха
0
даведка / Адказаць
31.08.2019 / 13:19
Вот почему Лукашенко не заводит твиттер, а то однажды взломали бы и там появились слова "Я устал, я ухожу..."
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру