Аляксандр Лукашэнка ў свой дзень народзінаў наведвае з рабочай паездкай Смалявіцкі раён. Падчас наведвання ААТ «Азярыцкі-агра» яму падарылі лімоннае дрэўца, перадае БЕЛТА.

Дырэктар арганізацыі Ніна Жалязнова расказала кіраўніку дзяржавы, што ў гаспадарцы вырашылі паспрабаваць вырошчваць і нетрадыцыйныя віды прадукцыі, у тым ліку шампіньёны і лімоны. Эксперымент ўжо можна назваць удалым.

Ніна Жалязнова падарыла кіраўніку дзяржавы маладое лімоннае дрэўца. На ім ёсць як ужо амаль спелыя плады, так і завязі з кветкамі. Лукашэнка з задавальненнем прыняў падарунак, адзначыўшы, што гэта лімоннае дрэва будзе ў далейшым вырошчвацца ў яго ў цяпліцы.

Падоранае дрэўца — гатунку «меер», які адрозніваецца багатым і раннім плоданашэннем. Гэта самы «някіслы» з усіх гатункаў лімонаў.

Аляксандру Лукашэнку таксама прадэманстравалі розныя селекцыйныя гатункі бульбы, выведзеныя беларускімі навукоўцамі, ўзоры ўраджаю, выгадаванага непасрэдна ў гаспадарцы.

Тут таксама не абышлося без прэзентаў. Частку бульбы адправілася на пробу не толькі на кухню да кіраўніка дзяржавы, але, па яго просьбе, «экспанаты» раздалі і прысутным журналістам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0