Настасся Верамеенка, фота fibaeurope

Настасся Верамеенка, фота fibaeurope

Беларуская баскетбалістка Настасся Верамеенка возьме ўдзел у матчы «Усіх зорак» жаночай Еўралігі, які пройдзе ў Парыжы 8 сакавіка, паведамляе сайт fibaeurope.

Баскетбалістак клубаў — удзельніц Еўралігі сезона 2008/09 былі выбраныя на матч «Зборная Еўропы» — «Зборная астатняга свету» галасаваннем на сайце FIBA.

Настасся — яна выступае за «Надзею» з Арэнбурга ‑ заяўлена за зборную Еўропы ў якасці запасной.

Стартавыя пяцёркі выглядаюць наступным чынам:

Еўропа: Энн Воўтэрс (ЦСКА, Расія), Агнешка Бібржыцка (УГМК, Расія), Анна Вайда («МіЗо‑Печ, Венгрыя), Сэлін Дзюмерк («Бурж», Францыя) і Шэй Дарон («Бешыкташ», Турцыя).

Зборная астатняга свету: Aлесандра Сантуш («Бурж»), Лоран Джэксан («Спартак»), Кандзіс Дзюпрэ («Вісла»), Дыяна Таўразі «Спартак), Дамінік Канці («Вісла»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0