Сцэнарыст мультфільмаў Гордан Брэсак памёр у ЗША ў 68 гадоў. Пра гэта, як піша РБК, паведамляе The Hollywood Reporter са спасылкай на яго сына Джэймса.

Брэсак памёр у Лос-Анджэлесе пасля працяглай хваробы.

«Дзякуй, што сказаў мне, што я стану рэжысёрам, яшчэ да таго, як я зразумеў, што значыць гэтае слова», — напісаў сын сцэнарыста ў Instagram.

Сын рэжысёра заклікаў прыхільнікаў перагледзець працы бацькі. «Мой тата любіў смяшыць людзей. Калі вам падабаюцца мультфільмы, паглядзіце серыю «Пінк і Брэйн» або «Гарэзлівых анімашак» і пасмейцеся ў яго памяць. Я ведаю, што ён бы гэтага хацеў», — напісаў Джэймс Кален Брэсак.

Брэсак быў сцэнарыстам мультыплікацыйных фільмаў, сярод яго прац — «Чарапашкі-ніндзя», «Чорны плашч», «Смурфікі». Ён таксама быў чатырохразовым лаўрэатам прэміі «Эмі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0