31.08.2019 / 16:06

Рулет па-традыцыйнаму. Рэцэпт ад Міколы Матрунчыка 2

Вось так выглядае рулет, які млеў гадзінаў сем ва ўласным сочыве. Пах стаяў на ўсю ваколіцу, калі ранкам сёння яго ўскрыў з «рукавоў»… Потым прыпёк крыху, пад прэс і ў лядоўню. Няхай дасьпявае! Матуля мая ацаніла! А ўнучка Кацярынка сказала, што дзед — «не кухар, а Мікола…» 

Сям'я Матрунчыкаў.

З маленства памятаю вокліч матулі перад Велікаднём: «Трэба набыць свежага мяса, каб адварыць яго на пасхальны стол»… Так было і апошнія 10-15 гадоў нашага вясковага жыцця. Заўжды набывалі, як ахвяру, свежаніну. І тут я задумаўся: нешта трэба трансфармаваць… Каб такі пасхальны настрой віраваў на ўвесь год…

Рулеты мясныя — гэта псеўда і трэш… А што зрабіць інтэграцыйнае? Каб і мяса было чуваць, і мадэрн? Такі вось мой мой рэцэпт на паўсядзённую ўрачыстасць.

Бярэм філейку. Я не адбіваю, у мяне лусты — па сантыметры, як мяса… Раскладаю такія кавалкі на плёнку. І тут мусіць быць цуд. Хто колькі прыправаў мае, той пры каштаванні ўзгадае. Я раблю, калі магчыма, адразу дзве руляды: лагодную і пярчоную.

У любым выпадку — прыперчыць\прыправіціць лусты выразкі — мастацтва. Кладзіце найперш на белае мяса чырвоную салодкую папрыку. Потым што ёсць… Скручвайце гэтыя мяшкі. Пакуйце. Ды ў прахалоднае месца стаўце. Тут галоўнае — ваш марынад і тэмпература. Мінімум на 5—7 гадзінаў! Вельмі важна — як будзе адбывацца прапітка. Тэмпература і час! Эксперыментуйце! У мяне руляда — духмяная і натуральная! Прыязджайце, пачастую!

Чытайце таксама: «Сапраўдная ежа — гэта сімфонія». Магістр філасофіі, а цяпер селянін Мікола Матрунчык пра тое, чаму фляк без мускату — не фляк і чаму ад дзьмухаўца гоніць сліну

NN.by

14
Матёрый / Адказаць
31.08.2019 / 19:55
С нашими зарплатами, не только на это перейдёшь.
0
Алег С. / Адказаць
11.09.2019 / 10:28
Cвята абжорства. Культ ежы... 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру