Гарадзенскі бард і актор Віктар Шалкевіч адзначае сёння 50-гадовы юбілей.

 Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

У творчым набытку Віктара Шалкевіча сем альбомаў, дзве ролі ў кіно, а ў гарадзенскім тэатры лялек заўсёды поўна, калі там граюць «Тутэйшых» з ягоным удзелам. Аўтар вядомых ад Горадні да Магілёву «Таварыша Сапегі» ды «Кароткай гісторыі Беларусі», акрамя ўсяго, сумяшчае акторскую кар’еру з правядзеннем аўкцыёнаў, а таксама праводзіць забаўляльныя мерапрыемствы.

«Ёсць такая харошая легенда пра маё нараджэнне — цяжарная мною мама ў той вечар дапамагала бацьку і майму брату будаваць хлеў, секла трэскі» — прыгадвае Віктар Шалкевіч. Увечары прыйшоў час нараджаць, павезлі парадзіху ў мястэчка, але не давезлі — нарадзіўся Віктар на санях. «Гэта быў як знак, што ўсё жыццё правяду ў дарозе» — кажа творца і ў пацверджанне гэтых словаў дадае, што толькі што вярнуўся з Вільні. «Быў раніцай каля касцёлу Маці Божай Вастрабрамскай, знайшоў некалькі літоўскіх манетаў, а яшчэ птушка мне пляму на нагавіцы зрабіла — добрая прыкмета! Таму настрой у мяне добры» — смяецца Віктар.

15 лютага бард дасць у гонар свайго юбілею канцэрт у Мінску ў палацы культуры Прафсаюзаў.

Рэдакцыя «Нашай Нівы» далучаецца да віншаванняў юбіляру, жадае моцнага здароўя і аптымізму!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?