Ён у прыватнасці заявіў, што падчас другой тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным яны дамовіліся, што трэці кантакт паміж імі будзе асабістай сустрэчай у «нармандскім фармаце».
«Нашым бокам яна запланаваная. Шчыра кажучы, ён мне сказаў, што раней былі такія адносіны, што ні пра якія сустрэчы не магло быць гаворкі, але каб вырашаць у Мінскім фармаце нам трэба сустракацца ў Нармандскім. Я лічу, што толькі гледзячы вочы ў вочы і ў прысутнасці заходніх лідараў мы можам дамовіцца і падпісацца — што самае важнае», — заявіў украінскі прэзідэнт.
Зяленскі адзначыў, што пасля завяршэння ваеннага канфлікту з РФ «будзе адкрытая размова: з імёнамі сучасных палітыкаў, сучасных прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі».
«Глядзіце, мы проста ў дэмакратычнай краіне жывем, але ў мяне ёсць інфармацыя з прозвішчамі: хто што робіць, хто ад каго атрымлівае грошы, хто якія акцэнты, хто якія пасылы дае на тэлебачанні, у газеты — што ў цэлым адбываецца дзеля таго, каб яны [тыя, каго ўтрымліваюць у Расіі] проста не вярнуліся. Уся інфармацыя ёсць — гэта самае галоўнае. І ўсе будуць за гэта адказваць», — паабяцаў ён.
Апошні раз перамовы ў «нармандскага фармаце» на ўзроўні лідараў Украіны, Германіі, Францыі і Расіі адбыліся ў кастрычніку 2016 года ў Берліне. У ліпені 2019 года ў Парыжы знешнепалітычныя дарадцы лідараў Украіны, Германіі, Францыі і Расіі правялі сустрэчу з мэтай аднаўлення працы «нармандскага фармату».
19 жніўня правядзенне саміту ў «нармандскім фармаце» стала тэмай абмеркавання падчас двухбаковай сустрэчы паміж Эманюэлем Макронам і Уладзімірам Пуціным.
У Пуціна пацвердзілі прапрацоўку новай сустрэчы ў «нармандскім фармаце».
На 2 верасня прызначана сустрэча дыпламатычных дарадцаў лідараў краін «нармандскай чацвёркі» ў Берліне.