Прадугледжваецца павелічэнне тэрмінаў магчымасці выкарыстання касавага абсталявання без ўстаноўкі сродкаў кантролю падатковых органаў (СКПО) у выпадку заключэння індывідуальнымі прадпрымальнікамі з РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» (РУП ІВЦ) дамоваў на ўстаноўку, абслугоўванне, зняцце СКПО.

Змены ў заканадаўства рыхтуюцца з улікам прапаноў Рады па развіцці прадпрымальніцтва і Бізнес-саюза прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў «Канструктыўны дыялог».

Падатковым органам дадзена даручэнне да разгляду праекта пастановы не праводзіць кантрольныя мерапрыемствы па гэтым пытанні.

«Запланаваныя змены дазволяць ІП прыняць рашэнне па замене касавага абсталявання з улікам з'яўлення ў Беларусі альтэрнатыўнага рашэння — праграмных кас», — адзначылі ў МПЗ.

Як паведамлялася, раней устаноўленыя тэрміны прадугледжвалі, што ІП у гарадах абласнога падпарадкавання і Мінску забяспечаць падключэнне касавага абсталявання да СККА з 1 верасня, у гарадах раённага падпарадкавання — з 1 кастрычніка, з 1 лістапада — на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?