01.09.2019 / 14:23

Літва 1400, Польшча 1300. Разрыў між заробкамі ў Беларусі і краінах Еўрасаюза працягвае расці 46

Несуцяшальная статыстыка: разрыў у даходах беларусаў і іх суседзяў на Захадзе працягвае расці.

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў першым квартале гэтага года складала трохі менш за 500 даляраў, у другім узнялася да 540 даляраў (да выплаты падаходнага падатку).

У той жа час сярэдняя зарплата ў Літве за першы квартал 2019 года вырасла проці 2018 года на 7,9%, да 1289 еўра, або 1410 даляраў.

У Польшчы ў 2019 годзе сярэдняя зарплата вырасла прыкладна на 6% проці 2018 года і складае цяпер каля 1300 даляраў (статыстыка там падлічвае заробкі без выплаты прэміяльных і надбавак).

У Эстоніі заробкі выраслі на 7,4%, да 1419 еўра.

У Латвіі паведаміла, што заробкі ў першым квартале 2019 года павялічыліся на 7,8%, да 1036 еўра.

Рост разрыву ў заробках прывядзе да нарастання працоўнай міграцыі з Беларусі ў краіны Еўрасаюза, дзе, асабліва ў Польшчы, ужо адчуваецца дэфіцыт працоўнай сілы.

У той жа час Беларусь перастае быць прывабным месцам працы для ўкраінцаў. У ліпені 2018 года сярэдні афіцыйны заробак ва Украіне дасягнуў 10 971 грыўні — гэта каля 440 даляраў, або 890 рублёў у пераліку. Ён вырас на 18% у параўнанні са студзенем. З улікам таго, што «шэры рынак» ва Украіне большы, чым у Беларусі, большыя і «заробкі ў канвертах», што азначае, што сярэднія заробкі ў нашых краінах прыкладна зраўняліся.

Сяргей Гезгала; фота Надзеі Бужан

1
Лістападаўскі Ґаспадар / Адказаць
01.09.2019 / 14:56
Дзякуй табе баба ліда за стабільнасьць. Глаўнае вары паболей баршча. 
2
Скураныя крылы / Адказаць
01.09.2019 / 15:35
Самае дрэннае тое, што ніякіх перспектыў на змяненні ў лепшы бок не бачна.

106
Szcz / Адказаць
01.09.2019 / 15:36
Пенсии 800 зетов, на оплату коммуналки с трудом хватает. Не все так однозначно. Поляки очень недовольны присутствию украинцев.Да и украинцам там не сладко, свои же земляки кидают, рекрутеры в 99% мошенники.
Паказаць усе каментары/ 46 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру