Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Асноўны матэрыял у школе павінен засвойвацца ў працэсе урока. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала АНТ выказаў міністр адукацыі Ігар Карпенка, піша БелТА.

«Асноўны матэрыял павінен засвойвацца ў працэсе ўрока. Задача пастаўлена ўсім упраўленням адукацыі на месцах і канкрэтна дырэктарам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі: не проста выбудаваць расклад, арганізаваць навучальны працэс, але і ў самім працэсе адукацыі паглядзець якое хатняе заданне атрымліваюць вучні», — сказаў Ігар Карпенка.

«Мы крыху разгрузілі школьнікаў. Прыбралі з 6 па 8 клас прадмет АБЖ, г.зн. вызвалілі практычна адну гадзіну. Яе можна будзе выкарыстоўваць або на факультатывы, альбо скарэктаваць расклад і даць школьнікам крыху больш вольнага часу. Разам з тым, мы гэтую тэму перанеслі ў іншыя прадметы», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0