«Толькі 3‑4% насельніцтва Беларусі прагназуюць змену ўлады з‑за наступстваў эканамічнага крызісу»,— паведаміў дырэктар даследчай лабараторыі «Новак» Андрэй Вардамацкі 9 лютага на пасяджэнні круглага стала, арганізаванага нацыянальным камітэтам Аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі.
Разам з тым, паведаміў А.Вардамацкі, «у масавай свядомасці адчуванне крызісу ўзрастае». Аднак у насельніцтва Беларусі «дамінуе меркаванне, што крызіс закране Беларусь у меншай ступені, чым іншыя краіны».
Абапіраючыся на звесткі сацыялагічных даследаванняў, А.Вардамацкі паведаміў, што дзве трэці насельніцтва Беларусі чакаюць зніжэння ўзроўню іх жыцця.«У гэтым плане ацэнкі насельніцтва і экспертаў супадаюць, хаця часцей бывае наадварот», — зазначыў ён.
0
0
0
0
0
0