«Беларуская чыгунка ўвесь час пашырае магчымыя спосабы аплаты праезду для зручнасці пасажыраў», — расказалі «Нашай Ніве» у прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

«На Мінску-Пасажырскім цяпер працуюць 10 новых тэрміналаў самаабслугоўвання, дзе пасажыры могуць самастойна купіць квіткі на цягнікі рэгіянальных ліній эканамкласа і гарадскіх ліній. У гэтых тэрміналах можна расплаціцца як банкаўскімі карткамі, так і наяўнымі грашыма. Квіток можна набыць у касе, у самім цягніку гарадскіх ліній можна расплаціцца карткай. Акрамя таго, можна набыць шматразовы праязны», — расказваюць у прэс-цэнтры.

З іншых навацый: за пасцелю з 2 верасня аплаціць можна адразу ў білетнай касе разам з купляй квітка.

«Зноў жа, гэта робіцца для зручнасці пасажыраў, у якіх не заўсёды ёсць з сабой наяўныя грошы, каб расплаціцца з правадніком», — удакладнілі ў прэс-цэнтры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0