Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Верасень сёлета чакаецца цяплейшы, чым звычайна, паведамілі БелТА ў Белгідрамеце.

«Сярэдняя месячная тэмпература паветра ў верасні чакаецца на 1 градус вышэй за сярэднія шматгадовыя значэнні (кліматычная норма - + 11—13). Гэта значыць верасень прагназуецца крыху цяплейшы, чым звычайна», — сказалі ў Белгідрамеце.

За гады назіранняў часцей за ўсё самай цёплай была першая дэкада, прыкладна раз у пяць гадоў другая дэкада і раз у 20 гадоў — трэцяя.

У мінулым годзе верасень быў цяплейшы, чым звычайна на 2-3 градусы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0