02.09.2019 / 14:42

Абвешчаны шорт-ліст Прэміі Гедройца

Сябры журы Прэміі Гедройца вызначылі кароткі спіс прэтэндэнтаў на сёлетнюю прэмію. У яго ўвайшлі 6 кніг:

1. Міхал Андрасюк. Поўня. — Беласток: Праграмная рада тыднёвіка «Ніва».

2. Алена Брава. Садомская яблыня. — Мінск: Галіяфы.

3. Сяргей Календа. Часам панкі паміраюць. — Вільня: Логвінаў.

4. Ілля Сін. Libido. — Мінск: Кнігазбор.

5. Юлія Шарова. Вяртанне Ліліт. — Мінск: Янушкевіч.

6. Сяргей Шупа. Падарожжа ў БНР. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.

Склад журы Прэміі Гедройца: Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Жана Капуста, літаратурны крытык, літаратуразнаўца; Марыя Мартысевіч, паэтка, перакладчыца, арганізатарка культурніцкіх праектаў; Анжэла Мельнікава, літаратуразнаўца; Алесь Пашкевіч, празаік, літаратуразнаўца, першы намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменікаў; Ганна Севярынец, празаік, архівіст, літаратуразнаўца, настаўніца.

Сёлета ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 25 верасня ў прасторы ZAL#2, што ў менскім Палацы мастацтваў. Пачатак цырымоніі а 19:00.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру