У нядзелю 15 лютага У Нью‑Ёрку ў Беларускім музэі (адрэса: 401 Atlantic Ave., Brooklyn, N.Y.) адбудзецца адкрыцьцё пэрсанальнай выставы Аляксея Марачкіна і сустрэча з самім мастаком. Пачатак а 12.30.

Аляксей Марачкін (Алесь Мара) — вольны мастак. Старшыня згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».

Нарадзіўся 30 сакавіка 1940 г. у вёсцы Папоўшчына (Новая Слабада) на Магілёўшчыне. Жыве у Менску.

Працаваў школьным настаўнікам маляваньня і крэсьленьня ў вёсцы Рубель Столінскага раёна, горадзе Жодзіна, Менску. Выкладаў у БДТМІ, быў загадчыкам катэдры жывапісу Беларускай акадэміі мастацтва. Дацэнт.

Працуе ў розных жанрах жывапісу, графіцы. Для творчасьці характэрныя асацыятыўна‑алегарычнае мысьленьне, асэнсаваньне беларускай гісторыі і традыцыі. Стварыў сэрыі жывапісных партрэтаў дзеячоў гісторыі і культуры Беларусі, «Маляваныя дываны», нізкі «Легенды і паданьні Беларусі», творы сацыяльна‑палітычнага гучаньня, натурморты, пэйзажы.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі, у Дырэкцыі выставаў Міністэрства культуры, музэях Віцебска, Магілёва, Горадні, Чэрыкава, у прыватных калекцыях у Беларусі і на замежжы.

Адзін з арганізатараў і першы кіраўнік творчай суполкі «Пагоня» Беларускага саюзу мастакоў.

Запрашаем усіх на выставу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?