Фота абласной міліцыі
Пра інцыдэнт, які адбыўся ў ноч на суботу ў цэнтры Дзяржынска, распавядае абласная міліцыя.
Каля другой гадзіны ночы 24-гадовы кіроўца рухаўся на Kia Sportage па вул. Савецкай.
Паводле яго слоў, раптам ён заўважыў на дарозе вожыка. Спрабуючы яго аб'ехаць, вадзіцель не даў рады кіраванню і вылецеў за межы праезнай часткі.
У выніку аўтамабіль «пераскочыў» праз бардзюр, пратараніў плот, пашкодзіў газавую трубу і ўрэзаўся ў бакавую частку жылога дома, прычыніўшы будынку істотныя пашкоджанні.
На шчасце, у аварыі ніхто сур'ёзна не пацярпеў.
0
0
0
0
0
0