president.gov.by

president.gov.by

Падчас наведвання школы №93 у Мінску кіраўнік дзяржавы адказаў на пытанні дзяцей, паведамляе яго прэс-служба.

Адна з вучаніц папрасіла, каб у Беларусі больш актыўна развіваўся каршэрынг — арэнда аўтамабіляў, а таксама аналагічныя паслугі па пракаце ровараў, самакатаў і іншага транспарту. «Гэта было б добра для экалогіі», — адзначыла яна.

Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што сам з'яўляецца прыхільнікам электратранспарту.

«Самы любімы — электраматацыкл. Наш мінскі ўжо робіць завод. Добрая штука. Вядома, ён не ляціць на 180 км/г, як «Тэсла». Але вельмі прыемна. І цябе ў гэтым падтрымліваю. Мы будзем усё больш пераходзіць на электрамабілі», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0