30 жніўня ў міліцыю патэлефанавала жыхарка вёскі Бабунічы. Яна распавяла, што яе п'яны муж скандаліць і пагражае забіць. Разбірацца адправілі ўчастковага інспектара, паведамляе міліцыя.

Прыехаўшы ў дом, ён пераканаўся, што 63-гадовы гаспадар сапраўды п'яны і паводзіць сябе агрэсіўна, перашкаджаў размаўляць з гаспадыняй. Міліцыянер выклікаў падмогу і буяна даставілі ў РАУС.

Участковы працягнуў распытваць жанчыну, удакладняў, што адбылося. Высветлілася, што муж ужо каторы дзень п'яны, скандаліць, б'е, а ў ноч на 30-е нават спрабаваў душыць.

Праваахоўнік прыняў у пацярпелай заяву. Пакуль складаў неабходныя дакументы, супрацоўнік міліцыі пацікавіўся, ці ёсць у доме забароненыя рэчы.

Гаспадыня адказала, што так, ёсць нешта там у мужа пад ложкам. Яна пайшла ў спальню і вярнулася, трымаючы ў руках прадметы, падобныя да выбуховага рэчыва, і шэсць электрадэтанатараў. Участковы, убачыўшы небяспечныя прадметы, выклікаў следча-аператыўную групу.

Сапёры працягнулі агляд дома і пабудоў. У гаражы яны знайшлі 95 патронаў розных калібраў да наразной зброі, пяць патронаў калібра 16 мм, дубальтоўку ТОЗ-БМ, затвор з рамкай і ствалом да нямецкага карабіна. Гаспадыня дома патлумачыла, што ўсё гэта належыць яе мужу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0