Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння наведае Гарадзенскую вобласць. Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з сацыяльна‑эканамічным развіццём рэгіёну.
Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка наведае ААТ «Лідсельмаш». Як чакаецца, у цэнтры ўвагі будуць знаходзіцца пытанні функцыянавання беларускай эканомікі ў перыяд пераадолення негатыўных наступстваў сусветнага фінансава‑эканамічнага крызісу.