Вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Мінскі маторны завод» пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Мінскі маторны завод».Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Агенцтве дзелавых сувязей.
3 лютага 2009 года рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ААТ «Мінскі маторны завод» унесена ў Адзіны дзяржаўны рэестр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Статутны фонд новага акцыянернага таварыства сфармаваны ў памеры 285 млрд. 154 млн. 795 тыс. 200 рублёў і раздзелены на 64.807.908 простых (звычайных) акцый.
100% акцый ААТ «Мінскі маторны завод» належаць беларускай дзяржаве.
***
Мінскі маторны завод — найбуйнейшае ў СНД прадпрыемства па вытворчасці дызельных рухавікоў унутранага згарання магутнасцю ад 60 да 350 к.с. Выпускае рухавікі для аўтамабіляў, трактароў, камбайнаў.