Грамадства77

У садку на Каліноўскага ў Мінску запрацавала рознаўзроставая беларускамоўная група. Бацькі вельмі задаволеныя

Пра планы адкрыць рознаўзроставую беларускамоўную групу ў мінскім садку №210 бацькі паведамлялі яшчэ ў красавіку.

Цяпер новую групу наведваюць 9 дзяцей.

«Учора быў першы дзень, бацькі вельмі задаволеныя і выхавацелькамі (абедзве цудоўна ведаюць беларускую мову, камунікуюць выдатна), і ўмовамі — у памяшканні зрабілі добры рамонт», — расказвае Вольга Кавальчук, якая была адной з ініцыятарак стварэння групы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота Сяргея Гудзіліна.

Да групы яшчэ можна далучыцца — накіраванні будуць выдавацца ўвесь верасень. Але для гэтага трэба стаяць на чарзе ў садок у Першамайскім раёне.

«Ведаю, што ўжо з суседніх груп ёсць жадаючыя перавесціся. І рускамоўныя бацькі хочуць, каб іх дзеці патрапілі ў гэту групу, бо там створаны добрыя ўмовы», — дзеліцца Вольга.

Адкрыццё новай беларускамоўнай групы не абышлося без скандалу. Справа ў тым, што ў 210-м садку ўжо працавала група, дзе навучанне вялося на роднай мове, і бацькі, чые дзеці хадзілі туды, перажывалі, што яе распусцяць.

У выніку існуючую групу не расфарміравалі. Дзеці займаюцца ў тым жа пакоі. Але выхавацелек ім далі новых, а ранейшых перавялі ў новую групу.

Для тых бацькоў, хто хацеў бы, каб дзіця навучалася ў садку на роднай мове, Вольга тлумачыць алгарытм дзеянняў. Для пачатку трэба знайсці такіх жа ахвотных сярод іншых: для адкрыцця рознаўроставай групы патрэбна мінімум 12 дзяцей, калі аднаго ўзросту — 20. Пасля скласці калектыўную заяву і аднесці ва ўпраўленне адукацыі адміністрацыі раёна.

«Гэта неабходна зрабіць да новага года. Напрыклад, калі вы збіраецеся аддаць дзіця ў садок восенню 2020-га, то не пазней за снежань трэба падаць заяву», — раіць жанчына.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў3

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў

Усе навіны →
Усе навіны

У 42 гады памёр хакеіст і трэнер Максім Цішкін3

«Абсалютна нечаканыя і невытлумачальныя падзеі адбываюцца цяпер каля Зямлі». Выбух сонечнай плазмы паказвае рэкордную хуткасць7

Як працуе амністыя — дзяўчына, якой далі за наркотыкі 12 гадоў, вызвалілася праз пяць4

Жыгар з «Белпола» раскрытыкаваў тых, хто прывёў Мельнікаву ў топ апазіцыі. Латушка адказаў50

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве24

Украінская разведка заявіла пра падрыў расійскага вайсковага цягніка пад Мелітопалем5

Літоўская рэжысёрка адказала Курэйчыку наконт скандальнага серыяла «Акрэсціна»13

Звольнілі начальніка мінскага СІЗА №112

Перад абрушэннем моста ў Бранскай вобласці пасажыры чулі выбух21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў3

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць