03.09.2019 / 13:27

На выходных у Налібоцкай пушчы шукалі вядомага тэлевядучага Мікалая Драздова 7

У Налібоцкай пушчы 31 жніўня прайшоў рэаліці-квэст з удзелам вядомага вандроўніка і тэлевядучага Мікалая Драздова. Больш за 50 чалавек вучыліся арыентавацца на мясцовасці, шукаць зніклых людзей і аказваць першую дапамогу. Мерапрыемства правёў мабільны аператар МТС сумесна з пошукава-выратавальным атрадам «Анёл».

Квэст праходзіў ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальнай пошукавай аперацыі. Удзельнікаў падзялілі на дзве групы, кожная з якіх атрымала прыкметы чалавека, які ўмоўна заблукаў у лесе. Мэта квэста — расказаць, як мабільныя тэхналогіі дапамагаюць у пошуку зніклых, і даць магчымасць добраахвотнікам паспрабаваць сябе ў ролі валанцёраў-ратавальнікаў.

Пад кіраўніцтвам дасведчаных інструктараў з ПВА «Анёл» госці праекта адправіліся па маршруце. Галоўнай задачай квэста было адшукаць лагер, у якім іх чакаў знакаміты падарожнік і папулярызатар навукі Мікалай Драздоў.

Легендарны вядучы перадачы «У свеце жывёл» прыехаў з Масквы, каб даць майстар-клас па правілах паводзін у дзікай прыродзе. Таксама ён распавёў пра свае прыгоды і аб удзеле ў праекце «Апошні герой».

Пошукава-выратавальны атрад «Анёл» займаецца пошукам зніклых людзей з 2012 года. Уся яго дзейнасць адбываецца на добраахвотных пачатках. Аказаць фінансавую дапамогу атраду можна з дапамогай адкрытага МТС USSD-запыту *222*13#.

NN.by

3
Свабода / Адказаць
03.09.2019 / 13:36
Беларускіх партызанаў не сустрэлі.
6
HENRIK KWINTA / Адказаць
03.09.2019 / 13:56
Вельми разумны и адукаваны чалавек.
14
Кажыма праўду / Адказаць
03.09.2019 / 14:15
Квэст павінная была выйграць змагарская дружына пад БЧБ. Ці зноў усяму свету абвешчаны «татальны байкут»?

Пошукавыя, ратавальныя аперацыі, добраахвотныя дружыны аховы правапарадку, пажарныя дружыны, клубы вайскова-патрыятычнага выхавання ды інш. – неаранае легальнае поле для гуртавання змагароў.

Бяздзеянне («ігнор», «байкот», мройная «плошча») для слабакоў-прыстасаванцаў. Няўрымслівы чын – крэда сумленнага беларуса.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру