Амерыканскае выданне BuzzFeed ідэнтыфікавала галасы, зафіксаваныя на запісах перамоў аб магчымым нафтавым пагадненні для фінансавання італьянскай партыі Ліга. Яны належаць расейцам Андрэю Харчанку і Іллі Якуніну.
У іх ёсць сувязі з расійскім імперцам-чарнасоценцам Аляксандрам Дугіным і Уладзімірам Плыгіным, які блізкі да акружэння Уладзіміра Пуціна.
Дугін — бацька ідэалогіі, якая бачыць адраджэнне Расіі, якая стаіць як аплот супраць ліберальнага Захаду.
Плыгін працаваў над праектам закона, які пацвярджае анексію Крыма ў 2014 годзе.