Пошукавая група знайшла целы пілотаў вучэбнага штурмавіка Су-25, які разбіўся ў Стаўрапальскім краі (Расія) 3 верасня.

Раней з'явілася інфармацыя аб тым, што пілоты штурмавіка загінулі. Афіцыйнага пацверджання гэтых звестак не было.

Самалёт Су-25 разбіўся на Стаўраполлі 3 верасня. У Мінабароны паведамілі, што лётчыкі паспелі катапультавацца, у раёне месца крушэння былі знойдзеныя парашуты. У ваенным ведамстве адзначылі, што самалёт цалкам знішчаны — ён узарваўся пры сутыкненні з зямлёй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0