UK Parliament

UK Parliament

Дэпутатаў-кансерватараў, якія прагаласавалі за змяненне парадку дня брытанскага парламента насуперак закліку брытанскага прэм'ера Борыса Джонсана, выключылі з парламенцкай фракцыі торы, і яны не змогуць прадстаўляць партыю на наступных выбарах, паведамляе Бі-бі-сі.

У аўторак вечарам Палата грамад большасцю галасоў прагаласавала за змяненне парадку дня працы парламента ў сераду і надзяліла Палату грамад правам разгледзець законапраект аб пераносе тэрміну выхаду Брытаніі з ЕС на больш позні.

Джонсан заклікаў парламентарыяў галасаваць супраць. Кансерватыўная партыя папярэджвала сваіх членаў, што ў тым выпадку, калі яны не паслухаюцца партыйных арганізатараў і прагаласуюць за змяненне парадку дня, яны пазбавяцца права прадстаўляць партыю.

Сярод выгнаных дэпутатаў — унук былога прэм'ер-міністра Брытаніі Уінстана Чэрчыля Нікалас Сомс, ветэран брытанскага парламента Кен Кларк, а таксама Філіп Хэманд, які быў міністрам замежных спраў, абароны і транспарту, а ў кабінеце Тэрэзы Мэй займаў пасаду міністра фінансаў.

«Я буду галасаваць супраць урада з вельмі цяжкім сэрцам», — сказаў Сомс перад галасаваннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0