Дзень Волі ў 2019 г., фота Волі Афіцэравай

Дзень Волі ў 2019 г., фота Волі Афіцэравай

У Беларусі створаны аргкамітэт па святкаванні Дня Волі-102. У яго склад увайшлі сацыял-дэмакраты і правацэнтрысты, піша Еўрарадыё

Аргкамітэт створаны больш чым паўгода да Дня Волі. 

Мікалай Казлоў з Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Ігар Барысаў з Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Юрый Губарэвіч з руху «За свабоду», Віталь Рымашэўскі з аргкамітэта па стварэнні партыі БХД заклікаюць да супрацоўніцтва іншыя палітычныя сілы, грамадскія арганізацыі.

Аргкамітэт збіраецца арганізаваць у Мінску канцэрт-мітынг у нядзелю, 22 сакавіка.

На наступны дзень запланавана ўскладанне кветак да памятнага знаку прэм’ер-міністру БНР Антону Луцкевічу ў мінскім скверы імя Янкі Купалы. 24 сакавіка мусяць адбыцца лакальныя імпрэзы, а 25 сакавіка — квест «Дзе мой аўтазак?».

Арганізатары будуць збіраць сродкі на святкаванне Дня Волі-102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0