05.09.2019 / 12:04

Анхела Эспіноса Руіс абараніла першую ў Іспаніі дысертацыю па беларускай літаратуры 8

4 верасня ў Мадрыдзе на філалагічным факультэце найбуйнейшага ўніверсітэта Іспаніі — Універсітэта Камплютэнсе — адбылася паспяховая абарона доктарскай дысертацыі Анхелы Эспіносы Руіс. Тэма дысертацыі гучала так: «Сімвалізм народнага паходжання ў прозе Яна Баршчэўскага і Густава Адольфа Бэкера», інфармуе амбасада Беларусі ў Іспаніі.

Гэта першы выпадак абароны дысертацыі па беларускай літаратуры ў Іспаніі, піша «Еўрарадыё».

Ян Баршчэўскі — пісьменнік-рамантык ХІХ стагоддзя, аўтар кнігі «Шляхціц Завальня». Густава Адольфа Бэкер — найбуйнейшы іспанскі пісьменнік-рамантык ХІХ стагоддзя. 

Іспанка Анхела Эспіноса Руіс шмат гадоў вывучае беларускую мову і літаратуру, а таксама піша вершы па-беларуску. Яна выдала тры зборнікі вершаў на беларускай мове, а таксама пераклала на іспанскую мову вершы Максіма Багдановіча. 

Дарэчы, падчас абароны дысертацыі прадстаўнік беларускай амбасады ў Іспаніі ўручыў Анехеле Эспіносе Руіс падзяку Мінкультуры Беларусі за значны асабісты ўнёсак у развіццё беларуска-іспанскага культурнага супрацоўніцтва.

NN.by

1
Мікола / Адказаць
05.09.2019 / 12:15
Крута ! Віншаванні !
0
LitvinM / Адказаць
05.09.2019 / 13:06
Цудоўная дзяўчына
0
Гопнiк з Малiнаукi / Адказаць
05.09.2019 / 14:51
Вот ведь парадокс, даже испанцам не чуждо прекрасное... а нам???
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру