У Новай Баравой пачалі будаўніцтва новай дарогі, якая злучыць мікрараён з МКАД. Гэта істотна скароціць час на дарогу для жыхароў раёна, паведамляе realt.by.
Будаўнікі спадзяюцца, што дарога істотна вырашыць праблему вельмі загружанага скрыжавання вул. Гінтаўта — вул. Гарадзецкая. А завяршыць будаўніцтва выезду з вуліцы Леанарда да Вінчы ў Баравой на МКАД плануюць у 1 квартале 2020 года.