Турыстычная кампанія «БелЮніІнтэрКом» запрашае выправіцца ў вандроўку па колішнім Тураўскім княстве ў кампаніі са знаўцам мясцін, экскурсаводам Сяргеем Бусько.
Наша дарога да старадаўняга Турава пачнецца з крыху маладзейшага Слуцка. Адзін з самых паўстанцкіх гарадоў Беларусі славіцца сваёй вытворчасцю знакамітых слуцкіх паясоў.
Удзельнікі экскурсіі наведаюць адноўленае прадпрыемства, дзе іх вырабляюць сёння, а таксама пабываюць у музеі, дзе гісторыю вытворчасці шляхецкіх аксесуараў не толькі раскажуць, але і пакажуць!
А потым нас чакае Тураў — адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі, нароўні з Полацкам. І такіж значны — пра гэта сведчаць падмуркі велічнай царквы ХІІ стагоддзя, якія можна агледзець на замчышчы. Пабываем мы і ў мясцовым археалагічным музеі.
Тураў — не толькі старажытны горад, колішні цэнтр княства, а яшчэ і цэнтр італьянскай кухні на нашых землях. Тут стаіць завод па вырабу сапраўднай беларускай мацарэлы! І мы з Вамі яе не толькі пакаштуем, але і пабачым, як яе вырабляюць!
Пасля абеду ў кавярні ды агляднай экскурсіі да тураўскіх старажытнасцей мы выпраўляемся ў бок Мінска. І фінальным акордам вандроўкі стане наведванне беларускага мястэчка з «камуністычнай» назвай Ленін. Прычым называлася так яно яшчэ ў XVI стагоддзі! І тут захаваліся адзіныя ў свеце габрэйскія могілкі са старажытнымі драўлянымі надмагіллямі.
і гэта толькі малая частка таго, што распавядзе і пакажа нам з Вамі экскурсавод Сяргей Бусько.
Цана ўдзелу: 65 руб. (дадаткова аплачваецца абед).
Больш інфармацыі пра вандроўкі на сайце (цісніце на «Расклад вандровак»).
Тэлефануйце:
+375 29 334-70-09 Viber, WhatsApp; Telegram; +375 29 835-70-09. Або скарыстайцеся анлайн-браніраваннем.
Або завітвайце:
Мінск, вуліца Маркса, 40-40.
Аплаціць экскурсію можна і праз сістэму «Разлік».
Кожная 5-я вандроўка — 50% зніжка, кожная 10-я вандроўка — бясплатна.
ТАА «БелЮніІнтэрКом». УНП 190522713