05.09.2019 / 19:31

Фонд Лукашэнкі выдзеліць грошы на выратаванне касцёла ў Мсціславе 20

Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета фонду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, перадае БелТА. 

Згодна з дакументам, прадугледжваецца выдзяленне грашовых сродкаў для рэалізацыі шасці культурных праектаў. Будзе прафінансавана аднаўленне радавой сядзібы Напалеона Орды ва ўрочышчы Чырвоны Двор Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, стварэнне экспазіцыі Музея беларускай маляванкі на базе гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе».

Прадугледжана накіраванне грашовых сродкаў на кансервацыю касцёла ў Мсціславе, кансервацыю і фрагментарную рэстаўрацыю замка ў Гальшанах, рэстаўрацыю капліцы-пахавання князёў Паскевічаў у Гомелі і адслаенне жывапісу XVIII—XIX стагоддзяў Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку.

У старадаўнім касцёле ў Мсціславе абвалілася частка аварыйнай сцяны і апошняя калона

NN.by

4
Ліцьвін металіст / Адказаць
05.09.2019 / 19:00
Дачакалі пакуль там усё разваліцца, цяпер робяць выгляд, што ратуюць, разбураць дашчэнту, пабудуюць навабуд пачварны
3
Скураныя крылы / Адказаць
05.09.2019 / 19:01
Дзяржаўны бюджэт Рэспублікі Беларусь. А што гэта такое?

6
алесь менски / Адказаць
05.09.2019 / 19:12
это 10 лет назад надо было сделать. И отдадут православным. Убежден.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру