11.02.2009 / 12:11

Падрыхтоўка да ЦТ па-гомельску даслана чытачкай 7

Некалькі месяцаў таму Гомельскаму аблано прыйшло ў галаву, што неабходна палепшыць паказчыкі ЦТ, а палепшыць іх яны могуць, толькі калі спусцяць з настаўнікаў апошнюю скуру. І паехалі настаўнікі, асабліва з глыбінкі, у Гомель — здаваць тэсты па ЦТ.

Некалькі месяцаў таму Гомельскаму аблано прыйшло ў галаву, што неабходна палепшыць паказчыкі ЦТ, а палепшыць іх яны могуць, толькі калі спусцяць з настаўнікаў апошнюю скуру. І паехалі настаўнікі, асабліва з глыбінкі, у Гомель — здаваць тэсты па ЦТ, прычым заваблівалі іх туды выключна падманам, нібы на кансультацыю.

Далей — горай. Па вобласці ўпарта цыркулююць слых пра самагубства настаўніцы расейскай мовы адной з вясковых школ, якую літаральна гэтым тэставаннем давялі. Зрэшты, інфармацыя гэтая не пацверджаная — ніхто нічога не ведае. Справа ў іншым.

Знайшоўся хтосьці адважны і пажаліўся ў Міністэрства адукацыі, і вось тут і высветлілася, што гэта — самаўпраўства мясцовых уладаў, а канкрэтна — гомельскіх. І тэставанню настаўнікаў далі задні ход.

Праўда,

на днях школы горада Рэчыцы атрымалі ўказанне прымусіць настаўнікаў падпісацца, што яны апавешчаныя і не супраць таго, што ў іх службовыя інструкцыі і калдамову будзе ўнесены з 13.03.2009 такі пункт: «Настаўнік нясе асабістую персанальную адказнасць за вынікі ЦТ».
І адпаведна, хто гэта не падпісвае — дадзеныя будуць адпраўленыя ў аддзел кадраў, і рабіце кантрактнікі высновы!

Калі ў такога настаўніка дзіця здасць ЦТ на нізкі бал, настаўнік увесь наступны год не будзе атрымліваць ні прэміі, ні даплаты, пытанне будзе вырашацца аж да адпаведнасці пасадзе.

У выніку школьнай рэформы дзеці два года праходзяць за адзін, праграмы зрэзалі, знявечылі, тэставанне не адпавядае школьнай праграме на 80%, падручнікаў бракуе, а электронныя версіі не ўсім даступныя, бо няма кампутараў, і цяпер такі ціск на настаўніка, абы падняць лічбы.
Хацелася б ведаць, наколькі гэтае самаўпраўства мясцовых прадстаўнікоў адукацыі адпавядае працоўнаму заканадаўству?

Алена

0
ГЕНА / Адказаць
11.02.2009 / 13:50
О блин, что творится... Так сразу даже и не поверишь
0
Леся / Адказаць
11.02.2009 / 15:25
Вось..... Дажыліся.... Мая маці так-сама настаўніца, але пакуль яшчэ не прымусілі яе падпісаць гэтую паперу...)))))) Прэзідэнт гарлае на ўсю краіну, што ЦТ адпавядае школьнай праграме, што яго зрабілі лягчэй, але ж штрыхам (11') трапляюць такія ж заданні, як і тым, хто вучыцца 2 гады.... А потым настаўнікаў лішаюць прэміі......
0
Паляўнічы / Адказаць
11.02.2009 / 19:32
Як вучань магу сказаць: ужо даўно настаўнікі ня могуць існаваць у такіх умовах. Звальняюцца па некалькі чалавек зараз. І чым далей - тым болей. А "ўсяго толькі" не вытрымліваюць папяровае валакіты...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру