Спорт

Азаранка разграміла Сасновіч у парным матчы і выйшла ў фінал US Open, дзе можа згуляць з Сабаленка

Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч другі раз супернічалі ў парным разрадзе, адзначае tut.by. У дуэце з аўстралійкай Эшлі Барці Азаранка буйна перамагла Сасновіч, якая выступала разам са славачкай Вікторыяй Кужмавай, у паўфінале адкрытага чэмпіянату ЗША (прызавы фонд - 26,75 млн даляраў).

Вынік паядынку, які доўжыўся ўсяго 56 хвілін, - 6: 0, 6: 1 на карысць Вікі і Эшлі. Раней на грунтавым турніры ў Рыме Азаранка таксама ў пары з Барці абыграла Сасновіч і ўкраінку Лесю Цурэнка - 6: 2, 6: 4.

У матчы за трафей на US Open і 740 тыс. даляраў у якасці прызавых грошай беларуска-аўстралійскі дуэт пазмагаецца з пераможцам супрацьстаяння Арына Сабаленка (парны рэйтынг - 15 WTA) і Эліс Мертэнса (7 WTA) супраць Кэралайн Доўлхайд (114 WTA) і Вані Кінг (198 WTA).

Адзначым, што для Вікторыі Азаранкі і Арыны Сабаленкі адкрыты чэмпіянат ЗША стартаваў з вочнай сустрэчы ў адзіночным разрадзе. Арына аказалася мацнейшай за Віку - 3: 6, 6: 3, 6: 4, аднак ужо ў наступным раўндзе прайграла Юліі Пуцінцавай з Казахстана. Для Вікі вылет у першым крузе US Open стаў першым у кар'еры.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня1

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

У Турцыі збіраюцца забараніць шведскія сталы ў гатэлях і рэстаранах. Мільёны тон ежы выкідаюцца10

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»31

«Мы планавалі да 9 мая гэта зрабіць, але кіроўцы пайшлі на Вялікдзень у запой». Кіраўнік СБУ расказаў падрабязнасці пра аперацыю «Павуцінне»4

Кэралайн Лівіт: Магчыма, у будучыні плануецца паездка Трампа ў Расію10

«Не звязана з вайсковымі вучэннямі». Мінтранс Літвы пракаментаваў скасаванне рэйсаў з Беларусі6

Зяленскі паведаміў пра «добрыя навіны» і расказаў, што адбылося каля Дабраполля2

«Змеі паслядоўна ўціраюцца ў давер». Азаронак не пакінуў каменя на камні ад знакавых прарасійскіх актывістаў16

«Не выпускае Літва». Чаму перавозчыкі масава адмянілі аўтобусы паміж Мінскам і Вільняй?5

Закінуты санаторый на Браслаўскіх азёрах зноў трапіў на аўкцыён. Тры гады таму інвестар купіў яго за рэкордную суму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня1

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць