У панядзелак Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання школы №93 у Мінску адзначыў, што аўтамабіль «Тэсла», які ён тэставаў ў 2017 годзе, яму падарыў Ілан Маск.
Але, мяркуючы па ўсім, амерыканскі мільярдэр абвергнуў гэтую інфармацыю. Пра гэта ён паведаміў у твітары пасля просьбаў беларускіх карыстальнікаў пракаментаваць гэтую інфармацыю.
«О не», — коратка адказаў Маск.
«У мяне ёсць электрычная машына — Тэсла. Я часам яе тэсцірую — Маск падарыў. Убачыў мяне на матацыкле і кажа: «Што гэта ў вас прэзідэнт на двухколавым матацыкле ездзіць?», — сказаў Лукашэнка школьнікам 2 верасня.
Лукашэнка: «Тэслу» мне Маск падарыў
0
0
0
0
0
0