Фота Надзеі Бужан
У суботу пераважна без ападкаў, але месцамі слабы туман. Ноччу +7.. + 13°С, месцамі +4.. + 6°С; днём + 18°С па паўночным захадзе краіны да +25°С па Гомельшчыне. У Мінску — +19—21°С.
У нядзелю пераважна ў заходніх і ў цэнтральных раёнах кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу +8.. + 15°С, Днём +17.. + 24°С, па паўднёвым усходзе +25.. + 27°С.
У Мінску — +21—23°С, магчымы дождж і навальніца.
9 верасня, у панядзелак, пераменная воблачнасць. Па заходняй палове месцамі кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. +20.. + 25°С, па поўдні да + 27°С.
У Мінску +23—25°С