Кіраўніцтва Украіны магло пагадзіцца на вызваленне з-пад варты былога баевіка «ДНР» Уладзіміра Цэмаха, які лічыцца каштоўным сведкам па справе аб гібелі на Данбасе малайзійскага «Боінга» рэйса MH17, з-за наяўнасці ў міжнароднага следства дастатковай колькасці доказаў дачынення Расіі да катастрофы. Пра гэта тэлеканалу «Настоящее время» заявіў удзельнік даследчай групы Bellingcat Хрыста Грозеў.

«Міжнародная следчая група назапасіла столькі аб'ектыўных доказаў, якія даказваюць дачыненне Расіі, што для суда гэта нічога не зменіць», — сказаў ён.

На думку Грозева, магчымая адсутнасць Цэмаха на судзе па справе аб гібелі «Боінга», які прызначаны на сакавік 2020 года, толькі паменшыць легітымнасьць і аб'ектыўнасць працэсу. Але сам працэс будзе мець дастаткова легітымных доказаў, каб суддзя вынес аб'ектыўны прысуд.

Кіеўскі апеляцыйны суд 5 верасня вызваліў Цэмаха з-пад варты, выпусціўшы яго пад асабістае абавязацельства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0