07.09.2019 / 14:48

Выкрадзены ў Гомелі ўкраінец Грыб звярнуў увагу, што Беларусь не апублікавала запісаў камер відэаназірання  11

У ліку асоб, што былі вызваленыя ў рамках абмену зняволенымі між Расіяй і Украінай, быў Павел Грыб, выкрадзены ў Гомелі. У размове з журналістамі пасля прызямлення ў аэрапорце Барыспаль ён не даў ніякай новай інфармацыі пра абставіны яго выкрадання.

Па словах Паўла Грыба, яго схапілі і пасадзілі ў мікрааўтобус. Грыб звярнуў увагу, што, калі ў выпадку смерці міліцыянта ў Магілёве ягоныя перамяшчэнні не раз трапілі на камеры відэаназірання, відэазапіс моманту яго выкрадання і руху аўтамабіля людзей, якія яго вывезлі, не быў апублічнены.

21-гадовы — а на момант затрымання 19-гадовы — Паўло Грыб быў абвінавачаны ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта на тэрыторыі Расіі.

Грыб знік у Гомелі 24 жніўня 2017 года, а яго затрыманне было афіцыйна аформленае ў Смаленскай вобласці Расіі. Адвакаты Грыба меркавалі, што яго незаконна выкралі на тэрыторыі Беларусі.

Сяргей Гезгала

6
Алл / Адказаць
07.09.2019 / 14:59
То, что Русские ....... сделали- это на нашей терроре , можно назвать "подавай " перед Мировым сообществом.  
7
Алл / Адказаць
07.09.2019 / 15:05
Я думаю нашим властям есть 6 что предьявить Русским так ,  как  эти пленные сейчас будут гофрить говорить на весь Мир!
1
Гісторык / Адказаць
07.09.2019 / 15:09
Беражыце сябе, сябры !
Не лезьце ў дурныя размовы, пільнуйцеся ад неадэкватных людзей.
Асабліва ў недэмакратычных краінах.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру