07.09.2019 / 20:50

Паглядзіце, як дзеці чытаюць аб прыгодах слімака Танакі ў часопісе «Наша гісторыя» ВІДЭА

Чытачы часопіса «Наша гісторыя» працягваюць дзяліцца ў сацыяльных сетках інфармацыяй пра свае любімыя нумары і раздзелы.

Экскурсаводка з Мінска ў сваім інстаграме апублікавала, як дзеці чытаюць «Нашу гісторыю», пра слімака Танаку і яго прыгоды. Пакуль Ксюша чытае і перачытвае з розных нумароў, Дамініка слухае, а пасля гартае часопісы і пераказвае, што запомніла.

Але ў «Нашай гісторыі» ёсць не толькі коміксы для дзяцей, але і артыкулы для дарослых. Падрабязней чытайце тут:

Новая «Наша гісторыя»: князь Ігар і Со, Торвальд, паноптыкум з Крычава

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру