Грамадства

У Беларусі стартавала вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты 

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання пройдзе ў Беларусі з 8 верасня па 7 кастрычніка, паведамляе БелТА.

Прэтэндаваць на месца ў парламенце мае права чалавек, якому споўніўся 21 год. Неабходна таксама пастаянна жыць у Беларусі, не мець судзімасцяў. Кандыдат у дэпутаты можа вылучацца трыма спосабамі: шляхам збору подпісаў, ад палітычнай партыі, працоўнага калектыву. Заканадаўства дазваляе выбраць адзін або некалькі спосабаў.

Для таго, каб вылучыцца шляхам збору подпісаў, іх на тэрыторыі сваёй акругі трэба сабраць не менш за тысячу. Гэтым займаецца ініцыятыўная група, у яе складзе павінна быць не менш за дзесяць чалавек. Рэгіструюць групы ў акруговых выбарчых камісіях, яны ўжо сфармаваныя і прыступілі да працы.

Яшчэ адзін спосаб вылучэння - на з'ездах палітычных партый. У краіне іх зарэгістравана 15. Яны могуць вылучаць кандыдатаў па ўсіх 110 акругах незалежна ад наяўнасці там аргструктур.

Працоўны калектыў мае права вылучыць аднаго кандыдата па той акрузе, на тэрыторыі якой знаходзіцца прадпрыемства. Пры гэтым на ім павінна працаваць не менш за 300 чалавек.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі - на 7 лістапада.

У Мінску ў Палату прадстаўнікоў ідуць Давыдзька, Алег Гайдукевіч, Тэнгіз Думбадзэ — хто яшчэ?

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць