У Беларусі 9 верасня чакаецца да 29 градусаў цяпла. Небяспечных і неспрыяльных з'яў надвор'я сіноптыкі не прагназуюць, піша БелТА.

Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер паўднёва-заходні: ноччу слабы, днём умераны, па захадзе - парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў цяпла. У сярэдзіне дня будзе плюс 23-29 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0