Кампанія «LSTR Адзенне» вырабіла майкі з выявай твіта Ілана Маска, якім ён адказаў на пытанне, ці дарыў машыну кіраўніку беларускай дзяржавы. 

2 верасня Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання школы №93 у Мінску адзначыў, што аўтамабіль «Тэсла», які ён тэставаў ў 2017 годзе, яму падарыў Ілан Маск.

Але, мяркуючы па ўсім, амерыканскі мільярдэр абвергнуў гэтую інфармацыю. Пра гэта ён паведаміў у твітары пасля просьбаў беларускіх карыстальнікаў пракаментаваць гэтую інфармацыю.

«О не», — коратка адказаў Маск.

«У мяне ёсць электрычная машына — Тэсла. Я часам яе тэсцірую — Маск падарыў. Убачыў мяне на матацыкле і кажа: «Што гэта ў вас прэзідэнт на двухколавым матацыкле ездзіць?», — сказаў Лукашэнка школьнікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0